| in English / по-русски |
ЧАЦЬВЁРА НА АДНО МЕСЦА Колькасьць вакансіяў у Беларусі штомесяц зьніжаецца. На 1 кастрычніка гэтага году ў банку дадзеных дзяржаўнай службы занятасьці іх зарэгістравана трошкі болей за 33 тысячы. Зь іх кожная трэцяя - на прадпрыемствах і арганізацыях сталіцы. А менш за ўсё свабодных працоўных месцаў у Магілёўскай і Гарадзенскай абласьцях. Як паведамілі БЕЛТА ў Дэпартамэнце па працаўладкаваньні Міністэрства працы й сацыяльнай абароны, амаль 85 адсоткаў ад агульнай колькасьці вакансіяў - па рабочых спэцыяльнасьцях. У агуле па рэспубліцы на кожнае свабоднае працоўнае месца сёньня прыпадае 4 беспрацоўныя - удвая болей за мінулы год.
Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая
|