in English / по-русски
www.Charter97.org
Навiны
Акцыi
Прэс-рэлiзы
Фотакронiка
Гучныя справы
Тэкст Хартыi'97
Дакумэнты
Падшыўка
Скарга ў ААН



Беларусь ON-LINE: навiны
пераменаў
Беларусь ON-LINE: навiны пераменаў

 НАВIНЫ /// 14 кастрычнiка 2002 

БЕЛТЭЛЕРАДЫЁКАМПАНІЯ ПЕРАВОДЗІЦЬ СТРЭЛКІ

У сувязі з тым, што ў сродкі масавай інфармацыі паступае шмат зваротаў грамадзян са скаргамі на парушэньне рэжыму трансьляцыі тэлеканалаў "Россия", "НТВ" і "Культура", Белтэлерадыёкампанія распаўсюдзіла афіцыйную заяву.

Непасрэдна трансьляцыя ўсіх тэлеканалаў, як беларускіх, так і расейскіх, на тэрыторыі Беларусі ажыцьцяўляецца праз сыстэму радыёрэлейных лініяў, якія належаць прадпрыемствам Міністэрства сувязі. Такая тэхналягічная схема захавалася яшчэ з часоў існаваньня Дзяржтэлерадыё СССР.

Удзел Белтэлерадыёкампаніі ў арганізацыі распаўсюду сігналаў тэлеканалаў "Россия", "НТВ" і "Культура", гаворыцца ў заяве, абмяжоўваецца толькі разьмяшчэньнем рэклямных блёкаў, вызначэньнем аб'ёмаў вяшчаньня па дадзеных каналах і ўзгадненьнем загрузкі сродкаў перадачы зь Міністэрствам сувязі. З 12 жніўня 2002 году аб'ёмы вяшчаньня расейскіх тэлеканалаў былі зьмененыя з-за пэўных цяжкасьцяў з выплатай прадпрыемствам Міністэрства сувязі за паслугі па распаўсюду тэлевізійных і радыёвяшчальных праграм.

На дадзены момант, падкрэсьліваецца ў заяве, Белтэлерадыёкампанія працуе строга па зацьверджаным раскладзе. Прадпрыемствам Міністэрства сувязі своечасова перадаецца ўся неабходная інфармацыя аб рэжыме трансьляцыяў на тэрыторыі рэспублікі. Разам з тым, Белтэлерадыёкампанія дапускае, што ў сувязі са зьменай рэжыму вяшчаньня тэлеканалаў "Россия", "НТВ" і "Культура", на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь магла ўзьнікнуць нейкая нявызначанасьць у працы і выказвае ўпэўненасьць, што ўсе непаразуменьні будуць ліквідаваныя сумеснымі намаганьнямі ў найкароткія тэрміны.

 Што вы думаеце на гэты конт?

вашае iмя
email
 Спасылкi па тэме:

  • Телевизионные войны
  • Судьба русских телеканалов и радио в Беларуси пока неясна
  • Гендиректор Российской телерадиосети критикует «обрезание» его каналов в Беларуси
  • В Беларуси отключены русские радиостанции и сокращен эфир русских телеканалов


  •  Сёньня:

  • Лукашэнка загадаў усім беларусам скінуцца на бібліятэку
  • Белтэлерадыёкампанія пераводзіць стрэлкі
  • Камуністычнага лідэра Вьетнаму ў Менску сустрэлі хлебам-сольлю
  • Козіка зьнялі з пасады кіраўніка беларуска-ірацкай камісіі
  • Мясьніковіч хоча кампэнсацыі за “ўцечку мазгоў”
  • Чацьвёра на адно месца
  • Інвэстыцыйныя каплі ў моры
  •  Паказаць навiны ад
    году
     



    2001 © Хартыя'97.

    Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая



     Пошук па сайце:

     
    Юры
    ЗАХАРАНКА:
    дадому не вярнуўся


    афiцыйныя палiтычныя ДАКУМЭНТЫ

    Яны абразілі Лукашэнку

    Зьмiцер ЗАВАДЗКI: справа журналiста

    ПАДШЫЎКА прэса пра Беларусь

    Эўрапейскі арсэнал тэрарызму

    ФОТА-
    КРОНIКА найноўшае гiсторыi Беларусi


    Вiктар
    ГАНЧАР:
    палiтычная помста


    Зноў 1937?

    рэкляма