in English / по-русски
www.Charter97.org
Навiны
Акцыi
Прэс-рэлiзы
Фотакронiка
Гучныя справы
Тэкст Хартыi'97
Дакумэнты
Падшыўка
Скарга ў ААН



Беларусь ON-LINE: навiны
пераменаў
Беларусь ON-LINE: навiны пераменаў

 НАВIНЫ /// 14 кастрычнiка 2002 

ЛУКАШЭНКА ЗАГАДАЎ УСІМ БЕЛАРУСАМ СКІНУЦЦА НА БІБЛІЯТЭКУ
Lenta.ru

Аляксандар Лукашэнка ў чарговы раз пачаў нацыянальную кампанію па добраахвотна-прымусоваму збору грошай на нацыянальную будоўлю. На гэты раз у цэнтры Менску зьбіраюцца ўзводзіць новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі, паведамляе сайт тэлеканалу "REN TV".

Праект будынка быў распрацаваны яшчэ ў канцы 80-ых гадоў мінулага стагодзьдзя і адрозьніваўся сваёй складанасьцю. Будынак уяўляе сабой вялікае паўшар'е са шкла - у ім будуць разьмяшчацца кнігасховішчы, чытальні й падсобныя памяшканьні.

Пра кошт праекту тэлеканал не паведамляе, аднак грошай на яго будоўлю ў краіне няма. Кіраўніцтва краіны вырашыла будаваць на народныя ахвяраваньні, якія будуць зьбіраццца (і ўжо зьбіраюцца) у прымусовай форме.

Кожны беларускі служачы абавязаны здаць у фонд будаўніцтва свой дзённы заробак, кожны школьнік - суму, эквівалентную 50 цэнтам ЗША, кожны начальнік - 15 далярам. Кожнай беларускай сям'і рэкамэндавана аддаць 10 адсоткаў ад свайго бюджэту ("REN TV" не паведамляе, бюджэт за які тэрмін мецца на ўвазе).

Такім чынам, улады ўжо здолелі сабраць два мільярды мясцовых рублёў, 25 тысяч эўра і 50 тысяч даляраў ЗША.

Месца пад будучую бібліятэку, як паведамляе "REN TV", выдаткавана ў цэнтры горада Менску. На дадзены момант на ім разьмешчаныя жылыя дамы, жыхароў якіх ужо пачалі тэрмінова высяляць. Да 15 кастрычніка на гэтым месцы, па загаду ўладаў, не павінна застацца ніводнага заселенага дома.

"Іншы будынак бібліятэцы, вядома, патрэбны. Стары ўвесь час цячэ: унікальныя кніжныя асобнікі захоўваюцца ў катастрафічных умовах", - заявіла дырэктар Нацыянальнай Бібліятэкі Галіна Алейнік. Афіцыйна ініцыятарам будаўніцтва выступіў беларускі народ.

Як адзначае "Хартыя'97", гэта ўжо ня першы праект, у які ўцягнутыя грамадзяне краіны. У траўні 2002 году ўсе беларускія турфірмы атрымалі ліст Міністэрства спорту й турызму, у якім іх таксама прасілі "аказаць спонсарскую дапамогу" будаўніцтву "Нацыянальнага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе й настольным тэнісе".

Буйныя кампаніі павінны былі ахвяраваць на будаўніцтва спартовага аб'екту па 1 800 000 беларускіх рублёў, дробныя - 540 тысяч.

 Што вы думаеце на гэты конт?

вашае iмя
email
 Спасылкi па тэме:

  • Марафон с шапкой по кругу
  • НАЦИОНАЛЬНЫЙ МАСШТАБ
  • ПРИНУДИТЕЛЬНЫЕ ПОБОРЫ НА «СТРОЙКУ ВЕКА»
  • Благотворительность по разнарядке


  •  Сёньня:

  • Лукашэнка загадаў усім беларусам скінуцца на бібліятэку
  • Белтэлерадыёкампанія пераводзіць стрэлкі
  • Камуністычнага лідэра Вьетнаму ў Менску сустрэлі хлебам-сольлю
  • Козіка зьнялі з пасады кіраўніка беларуска-ірацкай камісіі
  • Мясьніковіч хоча кампэнсацыі за “ўцечку мазгоў”
  • Чацьвёра на адно месца
  • Інвэстыцыйныя каплі ў моры
  •  Паказаць навiны ад
    году
     



    2001 © Хартыя'97.

    Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая



     Пошук па сайце:

     
    Вiктар
    ГАНЧАР:
    палiтычная помста


    АКЦЫI: кронiка беларускага супрацiву

    Зьмiцер ЗАВАДЗКI: справа журналiста

    Эўрапейскі арсэнал тэрарызму

    афiцыйныя палiтычныя ДАКУМЭНТЫ

    Зноў 1937?

    Яны абразілі Лукашэнку

    Юры
    ЗАХАРАНКА:
    дадому не вярнуўся


    ФОТА-
    КРОНIКА найноўшае гiсторыi Беларусi


    рэкляма