in English / по-русски
www.Charter97.org
Навiны
Акцыi
Прэс-рэлiзы
Фотакронiка
Гучныя справы
Тэкст Хартыi'97
Дакумэнты
Падшыўка
Скарга ў ААН



Беларусь ON-LINE: навiны
пераменаў
Беларусь ON-LINE: навiны пераменаў

 НАВIНЫ /// 14 кастрычнiка 2002 

КАМУНІСТЫЧНАГА ЛІДЭРА ВЬЕТНАМУ Ў МЕНСКУ СУСТРЭЛІ ХЛЕБАМ-СОЛЬЛЮ

Хлебам-сольлю сустрэлі ў Нацыянальным аэрапорце “Менск” генэральнага сакратара Кампартыі Вьетнаму Нонг Дык Маня, які прыбыў у нядзелю ў Беларусь з трохдзённым афіцыйным візытам. Як перадае карэспандэнт РIА «Новости», высокага госьця сустракалі першы віцэ-прэм’ер ураду Беларусі Сяргей Сідорскі, міністар замежных справаў Міхаіл Хвастоў, шэраг іншых афіцыйных асоб.

Як паведаміў РIА «Новости» прэсавы сакратар беларускага МЗС Павел Латушка, падчас візыту заплянаваныя сустрэчы Нонг Дык Маня са старшынём Савету Рэспублікі нацыянальнага сходу Аляксандрам Вайтовічам, сьпікерам ніжняй палаты Вадзімам Паповым і першым намесьнікам прэм’ер-міністра РБ Сяргеем Сідорскім.

У плян уваходзіць таксама наведваньне Менскага аўтамабільнага завода, прадукцыя якога добра вядомая ва Вьетнаме і мэмарыяльнага комплексу ў памяць ахвяраў гітлераўскай акупацыі “Хатынь”.

Падчас сустрэч і перамоваў, паведаміў Павал Латушка, плянуецца абмеркаваць пытаньні двухбаковых палітычных зносінаў, узаемадзеяньня ў рамках міжнародных арганізацыяў, актывізацыі супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і іншых сфэрах, рэалізацыі існуючага патэнцыялу якога садзейнічае высокі ўзровень палітычнага дыялёгу.

Так, па выніках 2001 году таваразварот паміж Беларусяй і Вьетнамам упершыню за апошнія 10 гадоў, з моманту ўсталяваньня дыпзносінаў, дасягнуў 41 млн. даляраў. Зь іх на долю беларускага экспарту, аснову якога складаюць грузавыя МАЗы, вялікагрузныя кар’ерныя самазвалы БЕЛАЗы, ровэры і матацыклы, а таксама прадукцыя прадпрыемстваў канцэрну “Белнафтахім”, прыпадае трохі болей за 29 млн. даляраў.

Па выніках візыту генэральнага сакратара Кампартыі Вьетнаму плянуецца прыняцьце сумеснага камюніке.

“Мы спадзяемся, -- падсумаваў Павел Латушка, -- што візыт будзе садзейнічаць далейшаму пашырэньню й паглыбленьню палітычнага дыялёгу на вышэйшым узроўні й далейшай актывізацыі ўсяго спэктру двухбаковых зносінаў”.

 Што вы думаеце на гэты конт?

вашае iмя
email
 Спасылкi па тэме:

  • Белорусское машиностроение будет работать на Вьетнам
  • Глава белорусского МИД посетит Северную Корею
  • Белорусские генералы отправились в Китай
  • Лукашенко радеет о «своих» коммунистах


  •  Сёньня:

  • Лукашэнка загадаў усім беларусам скінуцца на бібліятэку
  • Белтэлерадыёкампанія пераводзіць стрэлкі
  • Камуністычнага лідэра Вьетнаму ў Менску сустрэлі хлебам-сольлю
  • Козіка зьнялі з пасады кіраўніка беларуска-ірацкай камісіі
  • Мясьніковіч хоча кампэнсацыі за “ўцечку мазгоў”
  • Чацьвёра на адно месца
  • Інвэстыцыйныя каплі ў моры
  •  Паказаць навiны ад
    году
     



    2001 © Хартыя'97.

    Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая



     Пошук па сайце:

     
    ПАДШЫЎКА прэса пра Беларусь

    ФОТА-
    КРОНIКА найноўшае гiсторыi Беларусi


    Эўрапейскі арсэнал тэрарызму

    Яны абразілі Лукашэнку

    Зноў 1937?

    Юры
    ЗАХАРАНКА:
    дадому не вярнуўся


    Зьмiцер ЗАВАДЗКI: справа журналiста

    афiцыйныя палiтычныя ДАКУМЭНТЫ

    Вiктар
    ГАНЧАР:
    палiтычная помста


    рэкляма