| in English / по-русски |
КОЗІКА ЗЬНЯЛІ З ПАСАДЫ КІРАЎНІКА БЕЛАРУСКА-ІРАЦКАЙ КАМІСІІ Лідэр Федэрацыі прафсаюзаў рэспублікі (ФПБ) Леанід Козік, які раней займаў пасаду намесьніка кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта, вызвалены ад абавязкаў сустаршыні Міжурадавай беларуска-ірацкай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Як паведамілі "Интерфаксу" крыніцы ва ўрадавых колах, адпаведная пастанова прынятая беларускім урадам. Пытаньне аб пераемніку Козіка на дадзенай пасадзе, паводле інфармацыі крыніц, пакуль канчаткова ня вырашанае.
Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая
|