 |  |  |  | Беларусь ON-LINE: навiны
пераменаў |
|
|
| НАВIНЫ /// 15 кастрычнiка 2002 |
|

 ЗА ДЗЕВЯЦЬ МЕСЯЦАЎ У БЕЛАРУСІ СКАРАЦІЛІ 21 ТЫСЯЧУ РАБОТНІКАЎУ кастрычніку гэтага году 5,3 тысячы чалавек стаяць у сьпісах на магчымае вызваленьне ў сувязі са скарачэньнем штату й ліквідацыяй прадпрыемстваў. Такія сьпісы рэгулярна падаюцца ў дзяржаўную службу па працаўладкаваньні насельніцтва рэспублікі. Аднак гэта зусім не азначае, што на згаданую велічыню аўтаматычна вырасьце колькасьць беспрацоўных. Як правіла, палова тых, хто знаходзіцца ў сьпісе, афармляюць пэнсію або працягваюць працаваць: іх пераразьмяркоўваюць унутры прадпрыемства на пасады, якія не падлягаюць скарачэньню. А хтосьці сыходзіць з прадпрыемства датэрмінова, бо мае іншы варыянт працаўладкаваньня. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Дэпартамэнце па працаўладкаваньні Міністэрства працы й сацыяльнай абароны, сёлета на 1 кастрычніка вызвалена ў сувязі з рэарганізацыяй каля 21 тысячы чалавек. Гэта ў 2,5 разоў болей, чым за аналягічны пэрыяд мінулага году.
| Што вы думаеце на гэты конт? |
|
|  |  |  |