 |  |  |  | Беларусь ON-LINE: навiны
пераменаў |
|
|
| НАВIНЫ /// 15 кастрычнiка 2002 |
|

 ДЭЛЕГАЦЫЯ ДЗЕЛАВЫХ КОЛАЎ БЕЛАРУСІ ВЫЛЯЦЕЛА Ў КІТАЙУсталяваньню бізнэс-кантактаў і азнаямленьню кітайскіх інвэстараў з пэрспэктыўнымі праектамі супрацоўніцтва прысьвечаны візыт дэлегацыі дзелавых колаў Беларусі ў гэту краіну. Ён арганізаваны Беларускай гандлёва-прамысловай палатай (БелГПП) сумесна зь Міністэрствам замежных справаў, а таксама пры судзеяньні амбасадаў дзьвюх краін і працягнецца па 19 кастрычніка. У склад дэлегацыі ўвайшлі кіраўнікі й спэцыялісты Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў, Менскага завода колавых цягачоў, НВА “Нафтан”, ААТ “Вітарж’е”, ААТ “Забудова”, “Белзьнешэканомбанка” і іншых беларускіх прадпрыемстваў, фірм, арганізацыяў.
Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў БелГПП, праграмай візыту прадугледжаныя наведваньне Міністэрства замежнага гандлю й эканамічнага супрацоўніцтва КНР, Кітайскага камітэту судзеяньня міжнароднаму гандлю, наведваньне кампаніі па вытворчасьці кампутараў “Лянсан”. Акрамя таго, прадстаўнікі дзелавых колаў нашай краіны будуць удзельнічаць у кантактна-каапэрацыйнай біржы з кітайскімі прадпрымальнікамі, пабываюць на ўнівэрсальнай выставе-кірмашы “China Expo 2002” у горадзе Гуанчжоў. | Што вы думаеце на гэты конт? |
|
|  |  |  |