| in English / по-русски |
БЕЛАРУСЬ ПАЙШЛА ПА ЎКРАІНСКІМ ШЛЯХУ Gazeta.ru Беларусь вырашыла прасіць у Расеі павелічэньня паставак газу. Нягледзячы на тое, што беларусы ўжо пайманыя на крадзяжы газу, дамагчыся ад Расеі павелічэньня танных паставак Аляксандру Лукашэнке па сілах. Беларусь, як паведамляе "Reuters", мае намер прасіць “Газпром” аб павелічэньні паставак газа сёлета на 1,5 млрд. кубамэтраў. У дамове на 2002 году абумоўлена лічба 10,2 млрд. кубамэтраў. Словам, Беларусь просіць аб павелічэньні паставак амаль на 15%. Сёньня ў Расею прыбывае віцэ-прэзыдэнт беларускага дзяржканцэрну “Белтрансгаз”, каб узгадняць з “Газпромам” гэтае павелічэньне. Згодна афіцыйнай інфармацыі, дадатковы газ спатрэбіўся таму, што беларусам не хапае раней акрэсьленых аб’ёмаў. Усяго з Расеі ў гэтую краіну ў 2002 годзе павінна быць пастаўлена 16,5 млрд. кубамэтраў. Паводле словаў галавы прадстаўніцтва “Газпраму” ў Беларусі Анатоля Абрамава, сюды ўключаны газпрамаўскі газ, а таксама 6,3 млрд. кубаэмтраў, якія ў Беларусь пастаўляе прыватная кампанія “Итера”. Інтрыга, як высьвятліла “Газета.Ru”, заключаецца ў тым, што дэфіцыт газа ўтварыўся з-за зьніжэньня паставак “Итерой”. Справа ў тым, што ў сувязі з фарсіраваньнем стварэньня Саюза Расеі й Беларусі зь лета гэтага году “Газпром” зьнізіў кошт для “Белтрансгаза” з 30 да 24 даляраў за тысячу кубамэтраў і тым самым зраўняў беларусаў са Смаленскай вобласьцю. Тое самае вымушана была зрабіць і “Итера”. “Итера” як прыватная кампанія ня можа пастаўляць газ сабе ва ўрон”, -- заявіў карэспандэнту “Газеты.Ru”, які пажадаў застацца неназваным у друку, высокапастаўлены прадстаўнік гэтай кампаніі. Аднак, паводле ягоных словаў, расейскі ўрад вымусіў “Итеру” таксама апусьціць кошт да ўзроўню газпрамаўскага. У выніку зь лета абедзьве кампаніі прадаюць беларусам тысячу кубамэтраў па 759,6 руб. Таму “Итера” адразу стала паціху скарачаць свае пастаўкі. І ў адрозьненьне ад “Газпраму” прымусіць яе да іх павелічэньняў урад фармальна ня ў стане. Што да пэрспэктываў дамоўленасьці з “Газпрамам”, то яны ў “Белтрансгаза”, як лічаць у расейскім канцэрне, ёсьць. “Не магу прадказваць вынік перамоваў, але сам факт таго, што нашы беларускія калегі падымаюць гэтае пытаньне, кажа пра тое, што мы зможам дамовіцца на тых ці іншых умовах”, -- заявілі “Газете.Ru” у “Газпраме”. Пры гэтым расейскіх газавых мэнэджэраў можа не зьбянтэжыць нават той факт, што беларусы ўзялі прыклад з украінцаў і пачалі адкачваць з трубы газ, што ідзе ў Заходнюю Эўропу. Паводле дадзеных члена праўленьня “Газпрома” Аляксандра Разанава, толькі ў жніўні Беларусь “несанкцыянавана атабрала” 400 млн. кубамэтраў. Цікава, што пачатак крадзяжу па часе практычна супала з ціскам на “Итеру”. Можна меркаваць, што зьніжэньне гэтай кампаніяй паставак газу беларусы кампэнсавалі скрадзенымі ў “Газпрома” мільёнамі кубамэтраў. Нягледзячы на гэта, да павелічэньня паставак таннага газу ў Беларусь “Газпром” можа падштрухнуць і выключна эканамічныя абставіны. Беларусь бярэ за транзіт газу па сваё тэрыторыі ў чатыры разы меней за Ўкраіну і ў восем разоў меней за Польшчу. Разам з указаньнямі ўмацоўваць сяброўства народаў, незалежнасьцю “Итеры”, якая можа наагул адмовіцца працаваць на беларускім рынку, а таксама з пэрспэктывамі сталых адкачак, гэта можа стаць вырашальным на карысць таго, каб пайсьці насустрач брацкай дзяржаве.
Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая
|