Былы старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч 14 кастрычніка атрымаў адказ ад выконваючага абавязкі старшыні Менскага гарадзкога суда. На думку сп.Турко, пэнсія былога кіраўніка беларускай дзяржавы, якая сёньня складае менш за два даляры, налічана ў адпаведнасьці з законам.
Пасьля таго, як Аляксандар Лукашэнка забараніў індэксацыю пэнсіі Станіслава шушкевіча, памер яе ўвесь час зьмяншаецца. Па разьліках былога кіраўніка беларускй дзяржавы, яна цяпер эквівалентна 1 даляру 57 цэнтам ЗША.