У ІРАК ПРЫБЫЛА БЕЛАРУСКАЯ ДЭЛЕГАЦЫЯКоммерсантъДэлегацыя Беларусі на чале з намесьнікам кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Мікалаем Іванчанкам прыбыла 14 кастрычніка ў Багдад для абмеркаваньня пытаньняў пашырэньня двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Згодна інфармацыі беларускага МЗС, візыт будзе цягнуцца тры дні. У яго праграме заплянаваныя сустрэчы са старшынём ірацкай часткі беларуска-ірацкай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, міністрам фінансаў краіны Хікматам аль-Азаўі, а таксама міністрамі прамысловасьці, сельскай гаспадаркі й аховы здароўя.
Як паведамілі ИТАР-ТАСС у МЗС рэспублікі, раней у Ірак прыбыў намесьнік старшыні сталай камісіі па міжнародных справах “палаты прадстаўнікоў” Сяргей Касьцян, які ўдзельнічае ў назіраньні за ходам рэферэндуму па пытаньні падаўжэньня паўнамоцтваў ірацкага прэзыдэнта.
| Што вы думаеце на гэты конт? |
|