 |  |  |  | Беларусь ON-LINE: навiны
пераменаў |
|
|
| НАВIНЫ /// 15 кастрычнiка 2002 |
|

 ЯК ЖЫЦЬ?«Народная воля»Паважаная рэдакцыя маёй любімай газэты! Я зьвяртаюся да вас. Калі ёсьць магчымасьць, надрукуйце мой ліст. У мяне душа крычыць, і я думаю, што не ў мяне адной. Я – пэнсіянэрка і мне шмат гадоў, засталося няшмат, але пры такіх умовах жыцьця, якія ў нас, цяжка нават памерці.
Кошты растуць, камунальныя паслугі даражэюць, ільготы адмянілі, а пэнсію за год практычна не павысілі. Пэнсіянэры хворыя, а да лекаў не падступіцца. У маладосьці пасьля вайны мы працавалі без выходных, падымалі з руін гарады й прадпрыемствы. Не лічачыся з часам, мы будавалі будучыню сабе й сваім дзецям. А што мы атрымалі на старасьці гадоў пасьля 40 гадоў і болей працы? Далей так жыць няма сілаў! На лепшае жыцьцё спадзявацца не даводзіцца. С.АДАМОВІЧ, пэнсіянэрка
Г.Наваполацак| Што вы думаеце на гэты конт? |
|
|  |  |  |