Як паведамляе Радыё Свабода, праваахоўчыя органы, якія вядуць сьледзтва, лічаць, што гэта справа рук падлеткаў. Але вернікі ўпэўненыя, што крадзеж зьдзейснілі дарослыя, і ня выключаюць, што гэта адбылося на “глебе рэлігійнай нецярпімасьці”. Намесьнік начальніка Клецкага райаддзелу міліцыі Іван Майсейчык кажа, што міліцыя пакуль ня выйшла на сьлед злачынцаў.