in English / по-русски
www.Charter97.org
Навiны
Акцыi
Прэс-рэлiзы
Фотакронiка
Гучныя справы
Тэкст Хартыi'97
Дакумэнты
Падшыўка
Скарга ў ААН



Беларусь ON-LINE: навiны
пераменаў
Беларусь ON-LINE: навiны пераменаў

 НАВIНЫ /// 15 кастрычнiка 2002 

КОЛЬКАСЬЦЬ ЛІЦЭНЗУЕМЫХ ВІДАЎ ДЗЕЙНАСЬЦІ ЗАСТАНЕЦЦА РАНЕЙШАЙ
«Народная воля»

Напярэдаднi прэзыдэнцкiх выбараў А.Лукашэнка абяцаў: колькасьць лiцэнзуемых вiдаў дзейнасьцi будзе скарочана да 10--12. Сёння ў Беларусi абавязковаму лiцэнзаваньню падлягаюць прыкладна 165 вiдаў дзейнасьцi й паслуг i каля 2000 падвiдаў. Скажыце, цi можа ў такiх умовах разьвiвацца рынак?

Адзiн з бар'ераў, якi стрымлiвае развiцьцё эканомiкi, -- вялiкая колькасьць вiдаў дзейнасьцi, якiя падлягаюць лiцэнзаваньню. Прамыслоўцы й прадпрымальнiкi даўно ставяць пытаньне аб iх скарачэньнi. Так, летась на сваёй нарадзе спэцыялiсты Канфедэрацыi прамыслоўцаў i прадпрымальнiкаў, Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыi зазначалi, што з года ў год расьце колькасьць лiцэнзаваньня.

Пералiк вiдаў дзейнасьцi, што падлягаюць лiцэнзаваньню, быў зацьверджаны пастановай ураду ў 1995 годзе. З таго часу, гаварылася на нарадзе, у яго каля 70 разоў уносiлiся зьмены й дапаўненьнi, што павялiчыла колькасьць такiх вiдаў дзейнасьцi з 77 да 170. А парадак выдачы лiцэнзiяў за гэты час удакладняўся i мяняўся болей за 30 разоў. Усё гэта стварыла складаную працэдуру лiцэнзаваньня, якая адымае шмат сiл, часу i грошай.

Улады не раз абяцалi зьменшыць колькасць лiцэнзаваньня. У сваёй перадвыбарчай праграме Аляксандр Лукашэнка абяцаў: колькасьць лiцэнзуемых вiдаў дзейнасьцi будзе скарочана да 10--12. Аднак добрыя намеры пакуль застаюцца толькi на паперы. Таму прадпрымальнiцкiя структуры ўсё нагадваюць i нагадваюць аб неабходнасьцi павярнуцца тварам да важнай праблемы. На пачатку сёлетняга года на чарговай нарадзе прамыслоўцаў i прадпрымальнiкаў зноў гаварылася аб неабходнасьцi спрасьцiць рэгiстрацыйныя працэдуры, скарацiць сьпiс вiдаў дзейнасьцi, што падлягаюць лiцэнзаваньню.

Дык чаму ж чыноўнiкi глухiя да патрабаваньняў людзей бiзнэсу? Цiкавую думку тады выказаў прэзiдэнт Беларускага саюза прадпрымальнiкаў Аляксандр Патупа -- павысiць iм зарплату да 300--400 даляраў, бо галодны чыноўнiк i кантралёр проста вымушаны падзарабляць на ўласнай iнтэрпрэтацыi розных пастаноў. Думаецца, у гэтым меркаваньнi i ёсьць адказ на пастаўленае пытаньне. Зыходзячы з яго, яшчэ ў студзенi сёлетняга году, мы i выказалi думку аб тым, што скарачэньне лiцэнзаваньня ня хутка будзе, бо чыноўнiкi не дапусьцяць разбурэньня сваiх кармушак. Хоць хто ведае: нашы чыноўнiкi настолькi прывыклi да хабараў, што, здаецца, які заробак iм не ўсталёўвай, ад пабораў яны не адмовяцца.

Як паведамляе агенцтва БелаПАН, на дапрацоўцы ва ўрадзе знаходзiцца праект дэкрэту Лукашэнкi, якi прадугледжвае зьмяненьне iснуючага парадку лiцэнзаваньня. Пра гэта паведамiў дырэктар дэпартамэнту па прадпрымальнiцтве Мiнiстэрства эканомiкi Аляксандр Лiхачэўскi на нарадзе па пытаньнях разьвiцьця прадпрымальнiцтва. Па яго словах, зьмену парадку лiцэнзаваньня плянуецца праводзiць паэтапна. Прадугледжваецца скарачэньне лiцэнзуемых тавараў i паслуг да 40--44, а з улiкам падвiдаў -- да 500--550. Цяпер у Беларусi, паведамляе БелаПАН, абавязковаму лiцэнзаваньню падлягаюць 165 вiдаў тавараў i паслуг i каля 2000 падвiдаў. Во колькi напладзiлi гэтага лiцэнзаваньня!

Варта зьвярнуць увагу на адну тэзу, выказаную Аляксандрам Лiхачэўскiм. Ён зазначыў, што скарочаныя вiды i падвiды тавараў i паслуг "не застануцца без кантролю -- для iх абавязковае лiцэнзаваньне павiнна быць заменена акрэдытацыяй або атэстацыяй".

Зразумелi? Усё застанецца, па сутнасьцi, як i ёсьць. Толькi будзе называцца па-iншаму -- не лiцэнзаваньнем, а атэстацыяй цi акрэдытацыяй. Вось вам i абяцаньне Аляксандра Лукашэнкi, дадзенае перад выбарамi, скарацiць вiды дзейнасьцi, што падлягаюць лiцэнзаваньню да 10--12. Пакуль не ўдаецца зьменшыць iх нават да 40--44, а з падвiдамi -- да 500--550.

 Што вы думаеце на гэты конт?

вашае iмя
email
 Спасылкi па тэме:

  • Лицензирование с новыми акцентами
  • Минтранс хочет лицензировать внутригородские перевозки
  • Резко подорожали лицензии на оказание туристических услуг
  • Импорт пива будет лицензироваться
  • Лицензирование приведет к закрытию независимых исследовательских центров


  •  Сёньня:

  • Асьцярожна, межы закрываюцца!
  • Расходы бюджэту будуць скарочаныя
  • Затрыманы дырэктар Магілёўскага камбінату будматэрыялаў
  • Колькасьць ліцэнзуемых відаў дзейнасьці застанецца ранейшай
  • У Кіеўскім судзе распачатая справа супраць Кучмы
  • “NEUE ZUERCHER ZEITUNG”: аднаўленьне сяброўства Беларусі ў Радзе Эўропы нават не разглядаецца
  • Прысуд Івашкевічу пакінулі бязь зьменаў
  • Праваслаўная царква ўхваляе дыскрымінацыйны закон аб рэлігіі
  • ДАКЛАД ДЗЯРЖДЭПУ ЗША АБ СВАБОДЗЕ ВЕРАСПАВЯДАНЬНЯ: БЕЛАРУСЬ
  • За дзевяць месяцаў у Беларусі скарацілі 21 тысячу работнікаў
  • Аб’ём жыльлёвага будаўніцтва скраціўся ў паўтара разы
  • Дэлегацыя дзелавых колаў Беларусі выляцела ў Кітай
  • “У Беларусі не рэалізаваны ніводны з нашых праектаў”
  • Беларусь пайшла па ўкраінскім шляху
  • Пачалася чарговая антыкарупцыйная кампанія
  • Пэнсію Станіславу Шушкевічу не павялічылі
  • Хроніка “барбы”
  • У Ірак прыбыла беларуская дэлегацыя
  • Брус Конак: ЗША занепакоеныя ўціскам асноўных свабод у Беларусі
  • Як жыць?
  • У Клецку абрабавалі касьцёл


  •  Учора:

  • Лукашэнка загадаў усім беларусам скінуцца на бібліятэку
  • Белтэлерадыёкампанія пераводзіць стрэлкі
  • Камуністычнага лідэра Вьетнаму ў Менску сустрэлі хлебам-сольлю
  • Козіка зьнялі з пасады кіраўніка беларуска-ірацкай камісіі
  • Мясьніковіч хоча кампэнсацыі за “ўцечку мазгоў”
  • Чацьвёра на адно месца
  • Інвэстыцыйныя каплі ў моры
  •  Паказаць навiны ад
    году
     



    2001 © Хартыя'97.

    Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая



     Пошук па сайце:

     
    АКЦЫI: кронiка беларускага супрацiву

    афiцыйныя палiтычныя ДАКУМЭНТЫ

    Вiктар
    ГАНЧАР:
    палiтычная помста


    Зьмiцер ЗАВАДЗКI: справа журналiста

    Юры
    ЗАХАРАНКА:
    дадому не вярнуўся


    Эўрапейскі арсэнал тэрарызму

    ФОТА-
    КРОНIКА найноўшае гiсторыi Беларусi


    Яны абразілі Лукашэнку

    ПАДШЫЎКА прэса пра Беларусь

    рэкляма