ЗАТРЫМАНЫ ДЫРЭКТАР МАГІЛЁЎСКАГА КАМБІНАТУ БУДМАТЭРЫЯЛАЎУ Магілёве супрацоўнікамі праваахоўчых органаў падчас правядзеньня адмысловай аперацыі затрыманы 54-гадовы выконваючы абавязкі дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства “Магілёўскі камбінат будаўнічых матэрыялаў” (КСМ). Кіраўнік заводу падазраецца ў вымагальніцтве хабару.
Паводле папярэдняй інфармацыі, перадае
БелаПАН, в.а. дырэктара Магілёўскага КСМ папрасіў у аднаго з індывідуальных прадпрымальнікаў узнагароду ў суме 800 даляраў ЗША за афармленьне зьдзелкі па продажу экскаватару на ільготных умовах. Прадпрымальнік зьвярнуўся за дапамогай у міліцыю. Кіраўнік камбінату быў затрыманы ў сваім службовым габінэце пасьля атрыманьня хабару ў памеры 500 даляраў ЗША.
| Што вы думаеце на гэты конт? |
|