У КІЕЎСКІМ СУДЗЕ РАСПАЧАТАЯ СПРАВА СУПРАЦЬ КУЧМЫForUmСудзьдзя апеляцыйнага суда Кіеву Юры Васіленка вынес пастанову аб распачынаньні крымінальнай справы адносна прэзыдэнта Ўкраіны. Пра гэта судзьдзя паведаміў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве. Паводле словаў Васіленкі, такое рашэньне прынятае пасьля разгляду заявы народных дэпутатаў Аляксандра Мароза, Юліі Цімашэнкі, Рыгора Амельчанкі, Язэпа Вінскага і Аляксандра Турчынава, у якой прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма абвінавачваецца ва ў злоўжываньні службовым становішчам і зьдзяйсьненьні шэрагу злачынстваў.
Як перадае карэспандэнт
ForUm’a, справа распачатая паводле адзінаццаці артыкулаў Крымінальнага кодэксу Ўкраіны: “Пасягальніцтва на жыцьцё грамадзкага дзеяча” (артыкул 112), “Парушэньне раўнапраўя грамадзян” (арт.163), “Парушэньне тайны перапіскі” (арт.165), “Парушэньне тайны ўсынаўленьня” (арт.170), “Незаконныя дзеяньні адносна ўсынаўленьня” (арт.171), “Разбой” (арт.191), “Парушэньне правілаў карыстаньня мікрабіялягічнымі рэчывамі” (арт.333), “Незаконнае ўзьняцьце дзяржаўнага сьцяга Ўкраіны на рачных і марскіх судах” (арт.346), “Невыкананьне грамадзянска-прававых абавязацельстваў” (арт.364), “Свавольства” (арт.365), “Незаконнае выкарыстаньне сродкаў для негласнага атрыманьня інфармацыі” (арт.368).
Судзьдзя паведаміў, што сваёй пастановай ён адправіў справу на дасудовае расьсьледаваньне ў Генэральную пракуратуру Ўкраіны. Ю.Васіленка таксама абавязаў прэзыдэнта Л.Кучму падпісаць законы аб Кабінеце міністраў і адмысловых сьледчых камісіях Вярхоўнай Рады, бо паводле словаў судзьдзі, не падпісваючы гэтыя законы, кіраўнік дзяржавы парушае артыкул 264, ч.1 УКУ.
| Што вы думаеце на гэты конт? |
|