in English / по-русски
www.Charter97.org
Навiны
Акцыi
Прэс-рэлiзы
Фотакронiка
Гучныя справы
Тэкст Хартыi'97
Дакумэнты
Падшыўка
Скарга ў ААН



Беларусь ON-LINE: навiны
пераменаў
Беларусь ON-LINE: навiны пераменаў

 НАВIНЫ /// 15 кастрычнiка 2002 

“NEUE ZUERCHER ZEITUNG”: АДНАЎЛЕНЬНЕ СЯБРОЎСТВА БЕЛАРУСІ Ў РАДЗЕ ЭЎРОПЫ НАВАТ НЕ РАЗГЛЯДАЕЦЦА

Беларусь — краіна, якая парушае стандарты РЭ і ейнае сяброўства ў гэтае структуры адкладаецца надоўга, — пра гэта гаворыцца ў сёньняшнім паведамленьні страсбурскага карэспандэнта швэйцарскай “Neue Zuercher Zeitung”.

Паводле “Neue Zuercher Zeitung”, Беларусь, якая адразу пасьля распаду камуністычнай сыстэмы надзвычай актыўна хадайнічала адносна свайго сяброўства ў Радзе Эўропы, сёньня ўсё больш аддаляецца ад гэтае эўрапейскае структуры. Пасьля таго, як у 1997 годзе рэжым Лукашэнкі набыў сапраўдныя рысы таталітарызму, гэтая маладая эўрапейская краіна была пазбаўленая свайго гасьцявога статусу ў ПАРЭ. На сёньняшні момант эўрапейскія палітыкі ня бачаць ніякіх пазытыўных зрухаў ва ўнутранай і замежнапалітычнай лініі афіцыйнага Менску, — піша швэйцарскае выданьне.

Спасылаючыся на апошнюю заяву Рады Эўропы адносна Беларусі, “Neue Zuercher Zeitung” распавядае пра недахопы, якія ўтрымлівае выбарчая сыстэма краіны, пра зародкавы стан грамадзянскай супольнасьці, пра сыстэмнае парушэньне правоў чалавека, сумнеўную юстыцыю дый надзвычай абмежаваныя правы парлямэнту. Беларусь насамрэч стаіць на шляху самаізаляцыі — дачыненьні паміж Менскам і Захадам застаюцца надзвычай напружанымі. Асабліва гэта тычыць стасункаў з АБСЭ, чые дарадцы і назіральная група дагэтуль ня могуць атрымаць акрэдытацыі ад беларускіх уладаў.

Паводле “Neue Zuercher Zeitung”, нягледзячы на надзвычай складаныя дачыненьні зь Менскам, Рада Эўропы, аднак, не спыніла сваіх кантактаў ні зь беларускімі ўладамі, ні з апазыцыяй, спадзеючыся, што шляхам дыялёгу Беларусь можа дасягнуць сапраўдных пазытыўных пераменаў. Аднак, перакананыя эўрапейскія палітыкі, цягам апошніх месяцаў сытуацыя ў Беларусі яшчэ больш пагоршылася. Гэта тычыцца самых розных галінаў.

Найбольш хвалюе эўрапейскіх парлямэнтароў сытуацыя са зьніклымі палітыкамі. Праблема застаецца нявырашанай, бо афіцыйны Менск так і не зрабіў ніякай публічнай заявы на гэты конт. Плянуецца, што ў часе паседжаньня бюро ПАРЭ ў Будапэшце, якое адбудзецца 22 кастрычніка, будзе абмеркаванае пытаньне візыту ў Менск адмысловай камісіі ў справе зьніклых беларускіх палітыкаў, якая створаная пры гэтай эўрапейскай структуры.

Як гаворыцца ў апошняй заяве ПАРЭ, аднаўленьне сяброўства Беларусі ў Радзе Эўропы на гэты момант нават не бярэцца ў разьлік.

Пераклад зь нямецкай – Радыё Свабода

 Што вы думаеце на гэты конт?

вашае iмя
email
 Спасылкi па тэме:

  • ПОЛНЫЙ ТЕКСТ РЕЗОЛЮЦИИ ПАСЕ ПО БЕЛАРУСИ
  • Сформирована комиссия ПАСЕ по поиску исчезнувших белорусских оппозиционеров
  • Вольфганг Берендт: присутствие Беларуси в ПАСЕ невозможно
  • Генсеку Совета Европы надоели белорусские обещания


  •  Сёньня:

  • Асьцярожна, межы закрываюцца!
  • Расходы бюджэту будуць скарочаныя
  • Затрыманы дырэктар Магілёўскага камбінату будматэрыялаў
  • Колькасьць ліцэнзуемых відаў дзейнасьці застанецца ранейшай
  • У Кіеўскім судзе распачатая справа супраць Кучмы
  • “NEUE ZUERCHER ZEITUNG”: аднаўленьне сяброўства Беларусі ў Радзе Эўропы нават не разглядаецца
  • Прысуд Івашкевічу пакінулі бязь зьменаў
  • Праваслаўная царква ўхваляе дыскрымінацыйны закон аб рэлігіі
  • ДАКЛАД ДЗЯРЖДЭПУ ЗША АБ СВАБОДЗЕ ВЕРАСПАВЯДАНЬНЯ: БЕЛАРУСЬ
  • За дзевяць месяцаў у Беларусі скарацілі 21 тысячу работнікаў
  • Аб’ём жыльлёвага будаўніцтва скраціўся ў паўтара разы
  • Дэлегацыя дзелавых колаў Беларусі выляцела ў Кітай
  • “У Беларусі не рэалізаваны ніводны з нашых праектаў”
  • Беларусь пайшла па ўкраінскім шляху
  • Пачалася чарговая антыкарупцыйная кампанія
  • Пэнсію Станіславу Шушкевічу не павялічылі
  • Хроніка “барбы”
  • У Ірак прыбыла беларуская дэлегацыя
  • Брус Конак: ЗША занепакоеныя ўціскам асноўных свабод у Беларусі
  • Як жыць?
  • У Клецку абрабавалі касьцёл


  •  Учора:

  • Лукашэнка загадаў усім беларусам скінуцца на бібліятэку
  • Белтэлерадыёкампанія пераводзіць стрэлкі
  • Камуністычнага лідэра Вьетнаму ў Менску сустрэлі хлебам-сольлю
  • Козіка зьнялі з пасады кіраўніка беларуска-ірацкай камісіі
  • Мясьніковіч хоча кампэнсацыі за “ўцечку мазгоў”
  • Чацьвёра на адно месца
  • Інвэстыцыйныя каплі ў моры
  •  Паказаць навiны ад
    году
     



    2001 © Хартыя'97.

    Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая



     Пошук па сайце:

     
    ПАДШЫЎКА прэса пра Беларусь

    ФОТА-
    КРОНIКА найноўшае гiсторыi Беларусi


    АКЦЫI: кронiка беларускага супрацiву

    афiцыйныя палiтычныя ДАКУМЭНТЫ

    Яны абразілі Лукашэнку

    Зноў 1937?

    Зьмiцер ЗАВАДЗКI: справа журналiста

    Юры
    ЗАХАРАНКА:
    дадому не вярнуўся


    Эўрапейскі арсэнал тэрарызму

    рэкляма