ПРАВАСЛАЎНАЯ ЦАРКВА ЎХВАЛЯЕ ДЫСКРЫМІНАЦЫЙНЫ ЗАКОН АБ РЭЛІГІІБеларуская Праваслаўная Царква ўхваліла новы закон “Аб свабодзе вераспавяданьняў і рэлігійных арганізацыях”, прыняты “палатай прадстаўнікоў беларускага “парлямэнту” 27 чэрвеня і “саветам рэспублікі” 2 кастрычніка (46 сэнатараў прагаласавалі “за”, 2 – “супраць”).
Як паведамілі РІА
"Новости" ў аўторак у Царкоўна-навуковым цэнтры “Праваслаўная энцыкляпедыя”, Патрыяршы экзарх усёй Беларусі, мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт заявіў аб
“выключна станоўчай ацэнцы” Праваслаўнай Царквы новага закону яшчэ на стадыі праекту.
У прэамбуле закону ўтрымліваецца прызнаньне вызначальнай ролі Праваслаўнай Царквы ў гістарычным станаўленьні й разьвіцьці духоўных, культурных і дзяржаўных традыцыяў беларускага народа. Паводле словаў мітрапаліта Філарэта, у такой прэамбуле да закона няма
“нічога недэмакратычнага” і яна
“не супярэчыць асноўным нормам права краін Эўрапейскай садружнасьці”.Негатыўную рэакцыю на законапраект з боку пратэстанскіх канфесій краны мітрапаліт Філарэт патлумачыў іх
“ апасеньнямі за тое, што Беларусь аб’яднаецца з Расеяй і гэты прыклад будзе заразьлівым для іншых былых саюзных рэспублік”. | Што вы думаеце на гэты конт? |
|