 |  |  |  | Беларусь ON-LINE: навiны
пераменаў |
|
|

 Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, заяўляем, што дзеяньні цяперашніх уладаў скіраваныя на зьншчэньне неад'емных правоў і свабодаў чалавека. У краіне асноўны закон - Канстытуцыя. Беларускаму народу адмоўлена ў праве выбіраць сваіх прадстаўнікоў ва ўладныя структуры. Вядуцца сыстэматычныя наступы на свабоду слова, на права грамадзянаў ведаць сапраўдны стан справаў у краіне. Разбураецца нацыянальная культура і школа, выцясьняецца беларуская мова. Штодзённае павыцэньне коштаў і галечы заробак ставяць на мяжу выжываньня сотні тысячаў семьяў. Напярэдадні ХХІ стагоддзя ў цэнтры Эўропы ўсталяваўся дыктатарскі рэжым. 10 мільёнаў чалавек аказаліся ва ўладзе самавольства. Мы верым, што нашая Радзіма вартая свабоды і росквіту. Мы верым, што менавіта такой яе зробяць нашыя сумесныя намаганьні. Нас натхняе прыклад свабодных народаў, якія прайшлі гэты шлях раней за нас. Мы памятаем, як гурт мужных чэскіх і славацкіх праваабаронцаў падпісаў "Хартыю-77", што абвесьціла барацьбу з таталітарызмам у сваёй краіне, і як праз некалькі год ад чырвонай дыктатуры ва Усходняй Эўропе не засталося й сьледу. Людзі ў гэтых краінах атрымалі магчымасьць свабодна будаваць сваё жыцьцё і дасягаць дабрабыту. Мы ня можам мірыцца з самавольствам, зьневажаньнем законаў, злачынствамі супраць свайго народу й асобнага чалавека. Мы будзем салідарныя з кожным, хто змагаецца за свае правы, дамагаецца свабоды й дабрабыту для сябе і сваёй сямьі. Мы прытрымліваемся розных лаітычных поглядаў і рэлігійных веравызваньняў, але нас аб'ядноўвае любоў да свабоды й Бацькаўшчыны. Падмуркам нашай падрыхтаванасьці да сумесных дзеяньняў па вызваленьню беларускага народу стане павага да поглядаў і веры адзін аднога. Нашая салідарнасьць пераможа гвалт і бессаромны падман. Усе, хто стаў на шлях барацьбы за свае правы і чалавечую годнасьць, павінны быць упэўненыя ў агульнай падтрымцы. Мы спадзяемся на разуменьне з боку сусьветнай грамадзкасьці і салідарнасьць усіх сілаў, якія бачаць небясьпеку фармаваньня новай карычневай імпэрыі на постсавецкай прасторы. Асколак таталітарызму павінен быць вырваны зь цела Эўропы. Мы, грамадзяне Беларусі, заяўляем сёньня пра сваю адказнасьць за лёс краіны, за будучыню нашых дзяцей. Мы зробім Беларусь свабоднай, незалежнай, квітнеючай эўрапейскай краінай, дзе абароненыя правы чалавека, дзе няма палітзняволеных, дзе ўсе маюць вартыя ўмовы для жыцьця. Мы заклікаем усіх грамадзянаў Беларусі далучыцца да нашай Хартыі, каб разам змагацца за свае павы й свабоды, за аднаўленьне дэмакратыі і законнасьці ў нашай краіне. Жыве свабодная Беларусь!Адамовіч Славамір Андрэяў Віктар Бяляцкі Алесь Бабкоў Ігар Багданкевіч Станіслаў Бандарэнка Зьміцер Барадач Уладзімір Барадулін Рыгор Баршчэўскі Лявон Букчын Сямён Бураўкін Генадзь Бухвостаў Аляксандар Быкаў Васіль Быкаў Генадзь Васількоў Віталь Вашкевіч Аляксандар Вільман Віктар Волкаў Уладзімір Вольскі Лявон Вячорка Вінцук Гавін Тадеўуш Гілевіч Ніл Голубеў Валяньцін Ганчар Віктар Грыб Мечыслаў Грыцкевіч Анатоль Сіўчык Мічаслаў Скочка Яўген Статкевіч Мікалай Саснао Аляксандар Тарас Валяньцін Трыгубовіч Валяньціна Трусаў Алег Тычына Міхась Грушавы Генадзь
| Гразнова Людміла Гусак Станіслаў Данэйка Павал Дашчук Віктар Дабравольскі Аляксандар Домаш Сямён Дребязава Галіна Дударава Надзея Ялфімаў Віктар Жаляпаў Хрыстафор Жук Павал Журакоўскі Валеры Захаранка Юры Знавец Павал Івашкевіч Віктар Іпатава Вольга Камоцкая Кася Каравайчык Іван Карназыцкі Павал Карпенка Генадзь Кацора Уладзімір Кобаса Міраслаў Казлоўскі Павал Карняенка Віктар Кароль Аляксей Фадзеяў Валеры Фрыдлянд Міхась Халезін Мікалай Халіп Уладзімір Хашчавацкі Юры Хадыка Юры Чарнао Віктар Чыгірь Міхаіл Шалкевіч Віктар Караткевіч Вольга
| Костка Валеры Лаўроўская Ірына Лябедзька Анатоль Ліцьвіна Жанна Марыніч Міхась Маркевіч Мікалай Марачкін Алесь Марцэлеў Сяргей Мацкевіч Уладзімір Мілінкевіч Аляксандар Міндлін Лявон Міцкевіч Марыя Нісьцюк Уладзімір Агурцоў Яўген Арлоў Уладзімір Астроўскі Алесь Пастухоў Міхась Паганяйля Гары Патупа Аляксандар Процька Тацяна Роўда Уладзімір Саверчанка Ян Саньнікаў Андрэй Севярынец Павал Сівуха Валеры Шарэцкі Сямён Шатернік Аляксандар Шарамет Павал Шэрман Карлас Шлындзікаў Васіль Шушкевіч Станіслаў Шчукін Валеры Юрына Галіна Якаўлеўскі Раман
| |
  1. Што значыць слова Хартыя?2. Хто прыдумаў Хартыю'97?3. Навошта патрэбна зьбіраць подпісы пад Хартыяй'97?4. Што, акрамя збору подпісаў, можна зрабіць у межах Хартыя'97?5. Хто і як каардынуе працу Хартыі'97?6. Як нас знайсцi? 1. Што значыць слова Хартыя?
У перакладзе з грэцкай мовы "хартыя" азначае "грамата", "рукапісны дакумант". А распаўсюдзілася гэтае слова ў сваім пераносным значэньні - "права", "прывілеі". Словам "Хартыя" называліся некалькі сусьветна вядомых дакумантаў. Зь іх дапамогай народы змагаліся за свае правы: палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя, грамадзянскія. І заўсёды гэтая барацьба заканчвалася перамогай.
Найбольш вядомыя Хартыі:
Вялікая Хартыя вольнасьцяў (1215 год, Англія) - упершыню абвесьціла правы і свабоды, якія ня могуць абмяжоўваць ні каралі, ни дзяржава.
Народная Хартыя (1838 год, Англия) - першая праграма працоўных, што сфармулявала іх асноўныя правы і заклала пачатак сучаснаму працоўнаму руху.
Хартыя-77 (1977 год, Чэхаславакія) - дэкларацыя, што абвесьціла прынцыпы пераадоленьня таталітарызму і аднаўленьня свабоды і справядлівасьці ня толькі для Чэхаславакіі, але й для ўсіх краін Усходняй Эўропы. Свае подпісы пад Хартыяй-77 паставілі каля двух тысячаў мужных чэхаў і славакаў.
Парыжская Хартыя для новай Эўропы (1990 год, прынятая Саветам бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе) - абвесьціла, што асноўнымі прынцыпамі эўрапейскага развіцьця дэмакратыі зьяўляецца захаваньне правоў чалавека, росквіт праз эканамічную свабоду і Беларусь падпісала гэты дакумант, але абвешчаныя ў ім прынцыпы груба парушаюцца ў нашай краіне.
Хартыя'97 (1997 год, Беларусь) - дакумант, што сфармуляваў прынцыпы, пад якімі можа падпісацца любы чалавек, для якога свабода, незалежнасьць Радзімы, правы чалавека і справядлівасьць зьяўляюцца безумоўнымі каштоўнасьцямі. Хартыя'97 - гэта дакумант, у якім сфармуляваныя каштоўнасьці і прынцыпы блізкія і зразумелыя кожнаму. Хартыя - гэта маральная Канстытуцыя, якую чалавек добраахвотна прызнае, паставіўшы пад ёй свой подпіс. Подпіс пад Хартыяй не азначае прыняцьцё сяброўства нейкай партыі альбо арганізацыі. Асоба, што падпісала яе далучаецца да тых тысячаў і мільёнаў, што вераць у ідэалы дабрыні і справядлівасьці. Хартыя'97 - гэта грамадзянская ініцыятыва, рух адзінадумцаў насустрач адзін адному. Кожны хто падпісаў сам вырашае для сябе - што асабіста ён можа зрабіць для аго, каб каштоўнасьці і прынцыпы Хартыі'97 сталі рэчаіснасьцю.
2. Хто прыдумаў Хартыю'97?
У тэксьце Хартыі'97 - толькі тыя думкі і ідэі, што зьяўляюцца блізкімі і зразумелымі шырокаму колу людзей на Беларусі. Аднойчы журналіст Зьміцер Бандарэнка сказаў, што пад ідэямі вартага жыцьця для кожнага чалавека, свабоды і незалежнасьці Беларусі могуць падписацца ўсе - нават тыя, хто сёньня супернічае адзін з адным. Першымі адгукнуліся журналісты, якім ён выказаў гэтую думку. Так зьявіўся тэкст Хартыі'97. Першымі яго падпісалі сто найбольш паважаных і вядомых людзей Беларусі.
3. Навошта патрэбна зьбіраць подпісы пад Хартыяй'97?
Кожны новы подпіс пад Хартыяй'97 кажа пра тое, што павялічваецца колькасьць прыхільнікаў свабоднай, незалежнай Беларусі. Кожны новы подпіс сьведчыць пра тое, што нас стала больш, што мы сталі мацнейшымі, што на Беларусі стала меньш абыякавых людзей. Чым больш людзей далучаецца да Хартыі, тым больш бясьпечна яны сябе адчуваюць. Калі ваш муж альбо сын падпісаў Хартыю'97, а вы баіцеся за іх - падпіцыце самі, у такім выпадку вашыя блізкія будуць у большай бясьпецы. Рэпрэсіі магчымыя супраць асобных людзей, але перад дзясяткамі і сотнямі тысячаў дыктатура не мае сілы. Калі Хартыю падпісаў адзін чалавек у всцы альбо на заводзе, кираўніцтва можа на яго націснуць, але калі подпісы паставіла ўся веска, увесь цэх, увесь завод - з такім калектывам любыя ўлады вымушаныя лічыцца.
4. Што, акрамя збору подпісаў, можна зрабіць у межах Хартыя'97?
Разнастайным чынам прапагандаваць ідэі захаваньня правоў чалавека, свабоды, незалежнасьці Беларусі. Не быць абыякавым да бедаў і прыніжэньняў іншых. Сёньня вы дапамаглі некаму абараніць ягоныя правы, а заўтра дапамогуць вам. Хартыя'97 ужо аказвае маральную, марэрыяльную и юрыдычную дапамогу палітзьняволеным і рэпрэсаваным. Хартыя'97 інфармуе сусьветную грамадзкасьць пра сытуацыю на Беларусі, пра парушэньне правоў чалавека, пра фармаваньне грамадзянскай супольнасьці. Асноўны прынцып працы Хартыі - "аб'яднаньне ў дзеяньні". Таму асноўныя высілкі накіроўваюцца на арганізацыю супрацоўніцтва памшж рознымі дэмакратычнымі партыямі, грамадзкімі агранізацыямі, прафсаюзамі.
5. Хто і як каардынуе працу Хартыі'97?
У Хартыі няма правадыроў. Ёсьць ініцыятыіная група, у якую івайшлі журналісты, дзеячы культуры, палітыкі, прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў. Сёньня яны дабраахвотна вядуць збор подпісаў і каардынуюць працу па інфармаваньню беларускай і сусьветнай грамадзкасьці. Створаныя рабочыя групы - па абароне равоў чалавека, па міжнародных кантактах, прэсавы цэнтар.
Праз прэс-рэлізы прэсавага цэнтра Хартыі, якія атрымліваюць міжнародныя праваабарочыя і няўрадавыя арганізацыі, разнастайныя інфармацыйныя цэнтры, амбасады акрэдытаваных на Беларусі дзяржаваў і замежныя партнэры Хартыі, беларуская і сусьветная грамадзкасьць атрымлівае і н фармацыю пра стан справаў у галіне правоў чалавека на Беларусі, а таксама пра палітычную сытуацыю ў краіне. Штомесячна прэсавы цэнтар выдае бюлетэнь, што таксама зьяўляецца адной з крыницаў атрыманьня інфармацыі пра сытуацыю на Беларусі і дзейнасьць Хартыі. На Беларусі бюлетэнь распаўсюджваецца на мітынгах і пікетах нароўне з улёткамі.
6. Як нас знайсцi?
E-Mail: charter@charter97.orgМіжнародны каардынатар: Андрэй Саннікаў Прэс-сакратар: Алег Бебенін
2001 © Хартыя'97.
Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая
|  |  |  |